У Веткаўскім раёне 21 чалавек адрэзаны паводкай ад "вялікай зямлі"
"Дарога жыцця" / БЕЛТА
У Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці 21 чалавек, а сярод іх школьнік, адрэзаны паводкай ад "вялікай зямлі". Усе яны жыхары вёскі Палянаўка, піша БЕЛТА.
Вада заліла на метр і болей дарогу ў вёску яшчэ ў сярэдзіне студзеня. З 19 студзеня была арганізавана пераправа на лодках з дастаўкай людзей з пасёлка і назад. Аднак пасля маразы скавалі ваду лёдам і давялося арганізоўваць новую "дарогу жыцця" — па лёдзе. У вёску на санях перапраўляюць прадукты. У буднія дні ратавальнікі дапамагаюць людзям, якія ідуць на працу і з працы, а таксама перапраўляюць на заняткі ў школу ў іншую вёску 11-класніка. У Палянаўку дапамаглі дабрацца паштальёну з пенсіямі, адтуль забралі жанчыну, якой была патрэбна меддапамога.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.