У Віцебску развіталіся з вядомым журналістам Сяргеем Буткевічам (фота)
Сёння Віцебск развітаўся з вядомым незалежным журналістам Сяргеем Буткевічам, які пайшоў з жыцця ў ноч з пятніцы на суботу. Ён памёр на 69-м годзе жыцця.
Гэта быў сапраўдны патрыярх віцебскай журналістыкі. Сяргей Буткевіч працаваў у беларускіх СМІ з 1970-х гадоў. Шмат гадоў аддаў Буткевіч незалежнай журналістыцы. Ягоныя артыкулы можна было бачыць ў газетах “Віцебскі кур’ер”, “Народная воля”. Выдатны аналітык, майстар слова, публіцыст, “жывая энцыклапедыя” — гэта ўсё пра яго. Апошнія гады Сяргей Буткевіч не выходзіў з кватэры з-за цяжкай хваробы, але працаваў літаральна да апошніх дзён жыцця.
Развітацца з Сяргеем Буткевічам прыйшлі сябры, калегі, прадстаўнікі розных грамадскіх арганізацый. Жалобная цырымонія прайшла пад бел-чырвона-белым сцягам.