У ВНУ Гомельшчыны сёлета на беларускую філалогію набіраюць толькі 13 чалавек

Мазырскі педуніверсітэт / Мозырский педуниверситет / adukar.com

Мазырскі педуніверсітэт / adukar.com

Сёлета ва ўніверсітэтах Гомельскай вобласці на філалагічных факультэтах увогуле няма набору на спецыяльнасць "беларуская філалогія", заўважыў "Флагшток".

У Мазырскім дзяржаўным педуніверсітэце набор філолагаў ішоў толькі на рускую мову.

У Гомельскім дзяржуніверсітэце імя Скарыны набору на асобную спецыяльнасць "беларуская філалогія" таксама няма. Праўда, тут 13 чалавек набыраюць на спецыяльнасць "Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)".

Для параўнання: на "рускую філалогію" ў Гомелі набіраюць 25 чалавек, а яшчэ 25 — на спецыяльнасць "Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская / кітайская)". То-бок набор рускіх філолагаў — 50 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі