У Вярхоўным судзе распавялі, як плануюць завочна судзіць беларусаў

Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь​ / TUT.BY
Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь​ / TUT.BY

У абвінавачаных, якіх беларускія ўлады плануюць судзіць завочна, будзе абаронца. Пра тое, як будуць праходзіць такія працэсы, у эфіры СТБ распавёў намеснік старшыні Вярхоўнага суда Беларусі Сяргей Кандрацьеў.

Паводле яго слоў, аб пачатку працэсу фігурантаў будуць абавязкова апавяшчаць —"праз сайты органаў, якія ажыццяўляюць крымінальны пераслед".

"У яго будзе абаронца, абавязковае яго ўдзел прадугледжана гэтым законам. Таксама ён мае права абскардзіць альбо асабіста, альбо праз свайго абаронцу прынятае па справе судовае рашэнне", — распавёў Кандрацьеў.

Закон таксама прадугледжвае і сітуацыю, калі чалавек, у дачыненні да якога распачаты завочны працэс, вырашыць прыехаць у Беларусь і папрысутнічаць на судзе. Тады завочны працэс будзе прыпынены, і справа будзе разглядацца у звычайным рэжыме. Паводле слоў Кандрацьева, "да кожнай справы — падыход будзе індывідуальны". Пры гэтым, мяркуецца, што асуджаныя павінны будуць пакрыць шкоду — "з дапамогай маёмасных спагнанняў, у тым ліку канфіскацыі нерухомасці".

Нагадаем, 21 ліпеня Лукашэнка падпісаў закон "Аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь", згодна з якім уводзяцца так званыя завочныя суды. Такія крымінальныя справы будуць разглядаць, калі абвінавачаны знаходзіцца за мяжой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі