У Жлобіне з дапамогай відэакамер злавілі "мастака", які размалёўваў прыпынкі
Хлопец адмыў і зафарбаваў усе сапсаваныя прыпынкі
У Жлобіне з дапамогай відэакамер злавілі "мастака", які размалёўваў прыпынкі грамадскага транспарту. Ім аказаўся непаўналетні навучэнец аднаго з каледжаў раёна. Яго графіці штодня прыбіралі камунальнікі. Пасля гэтым стаў займацца сам хлопец. Ён ужо адмыў і зафарбаваў усе сапсаваныя прыпынкі.
Справу нядаўна разглядала камісія па справах непаўналетніх Жлобінскага райвыканкама. На пасяджэнні было заяўлена, што юнак "атрымаў добры ўрок". У сваім учынку перад камісіяй ён раскаяўся. Колькі яго ўчынак каштаваў бацькам, раённая газета не ўдакладняе. Адзначаецца толькі, што "афармленне аднаго брэндаванага прыпынку каштуе паўтары тысячы рублёў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.