У Жлобіне — зімовая паводка

Да вясны яшчэ далёка, а вуліцы Жлобіна ўжо залітыя вадой. Прычына – адліга і нячышчаныя ліўневыя сцёкі, паведамляе "Беларускі партызан". Ліўневых сцёкаў у Жлобіне больш за сотню. Пасля апошняй чысткі вуліц ад наступстваў снегападу яны апынуліся забітыя снегам з пяском. Перад пацяпленнем іх так і не пачысцілі. У выніку, вада з вуліц нікуды не сышла, а засталася на тратуарах і дарогах.

Вынікам такой паводкі будуць не толькі змоклыя  ногі жыхароў горада. Пасля такога затаплення вільгаць застанецца ў асфальтавым пакрыцці. А пасля чарговага пахаладання, якое сіноптыкі абяцаюць неўзабаве, ізноў ператворыцца ў лёд, псуючы дарогі Жлобіна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі