У Жыткавічах вецер сарваў дах з гасцініцы (відэа)
У панядзелак моцны вецер нарабіў бяды ў многіх рэгіёнах Беларусі. У Драгічынскім раёне бачылі "тарнада", там жа выпаў вялізны град. У Жыткавічах вецер сарваў дах з гасцініцы (глядзі першае відэа). У Гомелі дрэвы падалі на аўтамабілі, вецер зрываў з месца разнастайныя канструкцыі (глядзі другое відэа).