У ЗША памёр беларускі вайсковы і палітычны дзеяч Язэп Сажыч
У амерыканскім горадзе Дэтройт 19 лістапада на 91-м годзе жыцця памёр беларускі вайсковы і палітычны дзеяч, генерал Язэп Сажыч (1917 -2007). Ён паходзіў з Наваградчыны. Эміграваў на Захад пасля Другой сусветнай
вайны, падчас якой браў удзел у беларускім вайсковым руху, быў сябрам
Беларускай Незалежніцкай Партыі. У ЗША ўдзельнічаў у грамадскім і
рэлігійным жыцці беларускай эміграцыі.
З 1982 да 1997 года Сажыч ачольваў Раду Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1993 годзе прыязджаў на Бацькаўшчыну, меў намер перадаць паўнамоцтвы Рады БНР ураду Рэспублікі Беларусь, які ў той час ачольваў Кебіч. Аднак перадумаў, калі пабачыў сутнасць тагачаснай улады.