Украіна не бачыць пагрозы наступу з боку Беларусі

Мяжа з Беларусью / J. Stacevičiaus/LRT
Мяжа з Беларусью / J. Stacevičiaus/LRT

Непасрэднай пагрозы наступальных дзеянняў наземнымі сіламі з боку Беларусі няма, цытуе выданне Суспильне камандуючага З'яднанымі Сіламі Узброеных Сіл Украіны генерал-лейтэнанта Сяргея Наева.

“Наша выведка не спыняе сваёй працы па атрыманні інфармацыі. Апроч таго, мы штодня знаходзімся ў сталым працоўным кантакце з нашымі замежнымі партнёрамі па абмене інфармацыяй”, — падкрэсліў ён.

Паводле яго словаў, камандаванне паступова павялічвае абаронныя магчымасці і займаецца мерамі падвышэння навучанасці асабовага склада.

Пра ўмацаванне мяжы з Беларуссю распарадзіўся на гэтым тыдні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Можна было б выказаць здагадку, што гэтыя дырэктывы злучаны з пераходам у Беларусь частцы вагнераўцаў. Аднак некалькі дзён таму Зяленскі заяўляў, што Украіна можа не асцерагацца наймітаў у Беларусі, бо іх кантынгент будзе нешматлікім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі