Уладальнік гандлёвага дома "Стралец" рэзка адказаў чыноўнікам

Уладальнік гандлёвага дома "Стралец" рэзка адказаў чыноўнікам

Кіраўніцтва Полацкага райвыканкама звярнулася да дырэктара гандлёвага дома "Стралец", вядомага ў раёне прадпрымальніка Уладзіміра Захарава. Яму належыць большасць гандлёвых плошчаў у Полацку і Наваполацку. 

Чыноўнікі прапанавалі Захараву знізіць арэндную плату ва ўмовах распаўсюду каранавіруса. 

У сваім адказе, які бізнэсовец размясціў у сацсетках, Захараў паабяцаў, што знізіць арэндную плату пасля таго, як чыноўнікі выканаюць шэраг патрабаванняў:

1. знізяць каэфіцыент па аплаце падатку на нерухомасць і прызначаць паніжаныя сумы па аплаце за зямлю. А таксама дадуць магчымасць аплаціць гэта напрыканцы года, а не цяпер;

2. прымуць рашэнне пра часовую адмену адлічэнняў на капрамонт у жылых дамах;

3. рэкамендуюць банкам (а лепш абавяжуць) абвясціць крэдытныя вакацыі — адтэрміноўку аплат па крэдытах і адсотках, а адсоткі на красавік-чэрвень увогуле адмяніць;

4. адменяць на красавік-чэрвеньаплату суб'ектамі адзінага падатку і падатку з абарачэння — 5% ад выручкі;

5. дадуць магчымасць гаспадарчым суб'ектам плаціць за электрычнасць не па перадаплаце, а па факце спажывання. 

"Калі з гэтага вы хоць нешта зробіце, тады мы лёгка зможам паменшыць арандатарам іх абавязальніцтвы перад намі. У цяперашніх умовах аплата вашага бяздзеяння — гэта немагчыма. Не таму што мы не жадаем, а таму што вы нічога не робіце", — напісаў Захараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі