Full Screen
Уладзіміру Някляеву дазволілі "абмежаванае" карыстанне ноўтбукам. Пра гэта паведаміла жонка палітыка і паэта Вольга Някляева.
Уладзімір Някляеў, які знаходзіцца пад хатнім арыштам, праз "ахоўнікаў" перадаў кіраўніцтву КДБ просьбу дазволіць развітацца з калегам і сябрам.
Невядомы аператар даслаў у рэдакцыю Радыё Свабода відэа, на якім бачны палітык у сваёй кватэры.
Сённяшні інцыдэнт у кватэры Ўладзіміра Някляева, калі палітык адмовіўся ехаць на допыт, меў наступствы. І не толькі медыцынскія.
Сёння павінен быў адбыцца допыт Уладзіміра Някляева. Трэці за той час, што экс-кандыдат у прэзідэнты знаходзіцца пад хатнім арыштам.
Лаўрэатам літаратурнай прэміі "Гліняны Вялес" за 2010 прызнаны Уладзімір Някляеў. Прэміяй адзначана кніга "Кон. Вершы двух стагоддзяў".
Агітацыяй на купюрах невядомыя прыхільнікі экс-кандыдата вырашылі прыцягнуць увагу да палітыка, які знаходзіцца пад хатнім арыштам.
У гданьскай арт-кавярні “Фікцыя” 26 лютага прайшла вечарына “Літаратура супраць дыктатуры”.
За лаўрэата, які знаходзіцца пад хатнім арыштам, дыплом прэміі "З адкрытым забралам" па выніках 2010 года быў уручаны яго жонцы Вользе Някляевай.