У Гданьску прайшла літаратурная вечарына, прысвечаная Ўладзіміру Някляеву

Імпрэза была прысвечаная творчасці Ўладзіміра Някляева, які ўсё яшчэ знаходзіцца пад хатнім арыштам. 

На імпрэзе прысутнічалі літаратары і палітыкі. Вершы Някляева чыталі па-беларуску і ў перакладзе на польскую. Дыскусія на тэму ўдзелу дзеяча культуры ў палітыцы плаўна перайшла да абмеркавання палітычнай сітуацыі ў Беларусі, перадае БелаПАН.

Паводле словаў арганізатара вечарыны Надзеі Вярбоўскай, тое, што арт-кавярня “Фікцыя” з цяжкасцю змясціла ўсіх ахвочых прыняць удзел у сустрэчы, ёсць знакам таго, што падзеі ў Беларусі застаюцца цікавымі польскаму грамадству.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі