Уладзімір Някляеў: “Нельга страчваць пазітыў, які мы здабылі ў жніўні”

Уладзімір Някляеў: “Нельга страчваць пазітыў, які мы здабылі ў жніўні”

— У беларусаў няма разумення важнасці гістарычнага моманту. Як толькі не была дасягнута палітычная мэта — змена ўлады, дык пачаліся меркантыльныя разборкі, хто там што мае, — абураецца ў эфіры Еўрарадыё паэт, экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў.

Уладзімір Някляеў: “Нельга страчваць пазітыў, які мы здабылі ў жніўні”
Уладзімір Някляеў / Еўрарадыё

Некляеў кажа, што такая сітуацыя была і ў 2010 годзе ў Беларусі і стала адной з прычын яго выхаду з апазіцыі.

— Вось гэта небяспечная тэндэнцыя — як яе паламаць? З кім ні размаўляю, не магу дабіцца толку.
Але мы ўсе — жывыя людзі. Мы ўсе слабыя, як сказана ў Бібліі. Не так шмат такіх асілкаў, як Статкевіч, Севярынец. Яны стаяць нязломна і гатовыя ахвяраваць сабой. Іх заўсёды было няшмат. Але яны ёсць, і ёсць таксама тая народная сіла беларуская, якая ўжо нікуды не падзенецца. 

Гэтая сіла пераможа, у мяне няма ніякага сумневу. Ні ў якім разе нельга страчваць пазітыў, які мы здабылі ў жніўні, — кажа Някляеў.

Паэт лічыць, што ў Беларусі адбылася самая прыгожая рэвалюцыя: “І гэта нікому не адмяніць, мы мусім захоўваць гэта ў творчасці і ў тым, што мы робім, як мы жывем”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі