За ўдзел у пратэстах будуць судзіць фітнэс-інструктарку Наталлю Наважылаву

Наталля Наважылава / citydog.io
За ўдзел у пратэстах у Беларусі ў 2020-м будуць судзіць фітнэс-інструктарку Наталлю Наважылаву. Яе справу 17 лютага разгледзіць суд Маскоўскага раёна Мінска (суддзя — Кацярына Мурашка), заўважылі праваабаронцы.
Наважылавай інкрымінаваны артыкул "Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях" (арт. 342 КК).
Наталля Наважылава — старшыня міжнароднага грамадскага аб'яднання "Федэрацыя фітнэсу", майстарка спорту па спартыўнай гімнастыцы, чэмпіёнка СССР. Яна — стваральніца Нацыянальнай школы фітнэс-трэнераў, з'яўляецца афіцыйнай прадстаўніцай Фітнэс праграм універсітэта Reebok і Nike, праводзіла ўсебеларускія канферэнцыі па праграме "За здаровы лад жыцця", мае ўзнагароды. Наважылава — фітнэс-інструктарка міжнароднага класа катэгорыі "Elite".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.