Першымі чытачамі Някляева стануць супрацоўнікі КДБ
Уладзіміру Някляеву дазволілі "абмежаванае" карыстанне ноўтбукам. Пра гэта паведаміла жонка палітыка і паэта Вольга Някляева.
"Трэба аддаваць на праверку тое, што напісаў, супрацоўніку КДБ, які ёсць уахове", — паведаміла Вольга Радыё "Свабода". Ёсць і іншыя абмежаванні, пра якія яна пакуль распавесці не можа.