Уначы ў пятніцу ў Беларусі месцамі будзе да 19 градусаў марозу
Галалёдзіца на дарозе
У пятніцу, 12 студзеня, з-за галалёдзіцы ў Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Прагназуюцца ападкі: уначы невялікі снег пройдзе толькі месцамі, а ўдзень снег і мокры снег чакаюцца амаль па ўсёй краіне.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -9 да -15 градусаў (месцамі — да -19), у дзённыя гадзіны — ад -4 да -10 (на захадзе — ад 0 да -3).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.