Уночы — да -12. Прагноз надвор'я ў Беларусі на 20 лістапада
Зіма ў Беларусі
У панядзелак, 19 лістапада, у Беларусі будзе пахмурна, з праясненнямі. Месцамі выпадуць ападкі: снег, мокры снег ці дождж. Якія менавіта — залежыць ад часу і тэмпературы. Напрыклад, удзень будзе цяплей — таму варта чакаць дажджу.
Тэмпература паветра ўночы будзе ад -8 да -3 градусаў. Пры праясненнях тэрмометры пакажуць да -12 па Цэльсіі. Але на паўднёвым захадзе краіны будзе цяплей — да нуля градусаў. Удзень слупок тэрмометра пакажа -5..+1.
Уночы і раніцай у некаторых раёнах Беларусі чакаецца слабы туман. Месцамі ўтворыцца слабы галалёд. На дарогах трэба асцерагацца галалёдзіцы. Вецер будзе слабым і ўмераным. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыяактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.