Урад паспеў падпісаць пастанову "аб новай сістэме рэгулявання цэн"
"Новая сістэма"? / fpb.1prof.by
У Беларусі з'явілася ўрадавая пастанова "аб новай сістэме рэгулявання цэн". Пра тое, што дакумент ёсць і ён падпісаны, увечары 19 кастрычніка паведаміла прэс-служба Саўміна. Позна ўвечары з'явіліся і падрабязнасці.
Раней з'явілася дырэктыва Аляксандра Лукашэнкі "Аб недапушчальнасці росту коштаў", якой з 6 кастрычніка забаронены рост коштаў у нашай краіне. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ачоліла працоўную групу, якая мусіла выпрацаваць меры па рэгуляванні цэн. На падставе яе прапаноў да 20 кастрычніка ўрад мусіў зацвердзіць і ўвесці ў дзеянне сістэму рэгулявання коштаў. Як бачым, падпісаць пастанову Саўмін паспеў.
Раней прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падпісаў пастанову аб увядзенні ў Беларусі мараторыя на павышэнне коштаў і тарыфаў на ўнутраным рынку. Урад аператыўна адрэагаваў на загад Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.