У Санкт-Пецярбургу згарэў чарговы пасажырскі аўтобус МАЗ

Аўтобус МАЗ у Мінску / "Еўрарадыё"
Аўтобус МАЗ у Мінску / "Еўрарадыё"

Раніцай 3 снежня ў Краснасельскім раёне Пецярбурга згарэў яшчэ адзін пасажырскі аўтобус МАЗ. Гэта ўжо чацвёрты беларускі аўтобус, які гарыць у Пецярбургу з пачатку года, толькі у гэтай транспартнай кампаніі.

Сігнал аб тым, што ў некалькіх кроках ад Ленінградскага электрамеханічнага завода, каля дома 67 па Петергофскай шашы, гарэў аўтобус «МАЗ», ратавальнікі атрымалі ў 02:19. "Упраўленне МНС цалкам справіліся з узгараннем прыкладна за гадзіну. Пацярпелых не было", — паведаміла прэс-служба ведамства.

Як піша мясцовае выданне "Фантанка", "зноў гарэў беларускі МАЗ 203". Пры гэтым аўтобус належаў той жа кампаніі "Даматрансаўта". У самім прадпрыемстве растлумачылі, што аўтобус выкарыстоўваўся звычайна пад развозку супрацоўнікаў.

Папярэдні раз аўтобус гэтай жа маркі гарэў 26 лістапада. У гэты раз машына знаходзілася не на рэйсе, а на разваротнай пляцоўцы. У камтрансе растлумачылі, што аўтобус быў рэзервовым і няспраўным, знаходзіўся на пляцоўцы для эвакуацыі. Паводле інфармацыі СМІ, у кампанію накіравалі камісію завода-вытворцы.

Планавалася, што да 1 ліпеня 2020 года Санкт-Пецярбург закупіць каля 900 аўтобусаў МАЗ. Аднак расійская кампанія-перавозчык "Дамтрансаўта", якая абслугоўвае некалькі маршрутаў у Санкт-Пецярбургу, пасля другога пажару зняла з маршрутаў гэтыя аўтобусы і адправіла ўсю партыю на экспертызу.

Ужо вядома, што прычынай аднаго з пажараў стала тое, што ў МАЗе заходнія камплектуючыя "імпартазамясцілі" на "аналагічныя па тэхнічных характарыстыках" айчынныя. Якія апынуліся не зусім аналагічнымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі