Ва Украіне пад следствам беларус-"вагнеравец", якога ўзялі ў палон пад Бахмутам

Беларус-"вагнеравец" / gp.gov.ua
Беларус-"вагнеравец" / gp.gov.ua

Ва Украіне пад следствам беларус, які ваяваў на баку Расіі ў складзе ПВК "Вагнер". Мінчука абвінавачваюць ва ўдзеле ва ўзброеным канфлікце і вайсковых дзеяннях у якасці найміта.

Як паведамляе Генпракуратура Украіны, ураджэнец Мінска сцвярджае, што меў запазычанасць перад банкам і ў 2022-м вырашыў зарабіць на вайне, завербаваўся ў склад "вагнераўцаў". Ён прайшоў 10-дзённую падрыхтоўку ў РФ, з ліпеня да лістапада ўдзельнічаў у штурмах населеных пунктаў у Данецкай вобласці, ваяваў супраць украінскага войска. У палон трапіў у канцы восені, калі яго падраздзяленне было разбітае пад Бахмутам.

Дасудовае расследаванне крымінальнай справы праводзіць СБУ. Там паведамілі, што сабралі "поўную базу доказаў". Беларус расказаў пра злачынствы, якія расіяне ўчынялі ва Украіне, назваў прозвішчы. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

У студзені сёлета ва Украіне 10 гадоў пазбаўлення волі атрымаў беларус Максім Зязюльчык, ураджэнец Рудзенска, які ваяваў ў складзе расійскай прыватнай вайсковай кампаніі "Рэдут". Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева прызнаў яго вінаватым у найміцтве. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі