Валер Сахашчык распавёў пра лёс добраахвотнікаў, што знаходзяцца ў палоне

Валер Сахашчык

Валер Сахашчык

Украіна памятае пра беларускіх добраахвотнікаў, якія знаходзяцца ў расійскім палоне, кажа прадстаўнік кабінета Святланы Ціханоўскай Валер Сахашчык ў размове з Еўрарадыё. Ён асабіста неаднаразова звяртаўся да адказных па гэтым пытанні людзей.

"І атрымоўваў адказ: гэта вельмі далікатнае пытанне. Беларусы, што знаходзяцца ў палоне, з'яўляліся і з'яўляюцца вайсковаслужбоўцамі Узброеных сіл Украіны. Іх вызваленнем займаецца украінская дзяржава. Раней ці пазней вынік будзе, яны будуць вызваленыя. Але калі — прагназаваць цяжка, бо да гэтай пары і тысячы ўкраінскіх ваенных знаходзяцца ў палоне", — тлумачыць Сахашчык.

Паўплываць на тэрміны вызвалення беларусаў кабінет не мае магчымасці.

Вядома пра як мінімум двух беларускіх добраахвотнікаў, што трапілі ў палон падчас баявых дзеянняў ва Украіне. Гэта Сяргей "Клешч" Дзягцёў і Ян "Тромблі" Дзюрбейка. Гісторыю Кляшча Еўрарадыё падрабязна распавядала тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі