Вальфовіч пагражае "прыдушыць" неназваных беларусаў

Аляксандр Вальфовіч

Аляксандр Вальфовіч / БЕЛТА

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі РБ Аляксандр Вальфовіч пагражае неназваным беларусам. "Небяспекі, якія могуць быць унутры краіны, яны ёсць, — кажа ён у інтэрв'ю АНТ. — Мы ведаем, хто іх можа развязаць, яны, скажам так, на алоўку ў спецслужбаў. І не дай бог яны падымуць галовы — мы іх прыдушым адразу ж!".

Як бачым, адзін з паплечнікаў Аляксандра Лукашэнкі нават не саромеецца пагражаць рэпрэсіямі. Не выключана, што гэтыя пагрозы датычаць і беларусаў-палітуцекачоў.

"Вопыт 2020 года нас шмат чаму навучыў", — кажа Вальфовіч. Ён лічыць, што "калектыўны Захад" плануе ў РБ "каляровую рэвалюцыю". Згадаў дзяржсакратар Савета бяспекі і "вызвольныя сілы", якія могуць увайсці ў краіну "для абароны народа Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі