Ван Рампей гаварыў варшаўскім студэнтам пра Беларусь

У Варшаўскім універсітэце перад студэнтамі выступіў прэзідэнт Еўрасаюза Герман ван Рампей. Сярод іншага ён адзначыў, што Еўрасаюз цяпер абмяркоўвае, як паводзіць сябе з Беларуссю. Ад таго, як будзе паводзіць сябе беларуская ўлада, заявіў еўрачыноўнік, будзе залежаць удзел нашай краіны ў саміце Усходняга партнёрства.

Па словах ван Рампея, ЕС расчараваны тым, што адбылося ў Беларусі 19 снежня і пазней. Рэпрэсіі непрымальныя для Еўропы, падкрэсліў прэзідэнт Еўрасаюза. Таму адносіны Еўрасаюза з Беларуссю зменяцца і палітыка будзе перагледжаная, паведаміў ён.