Вайскоўцы РБ трэніруюцца кіраваць ракетнымі ўдарамі з комплекса "Іскандэр-М"

Комплексы "Іскандэр-М" / t.me/modmilby
Комплексы "Іскандэр-М" / t.me/modmilby

Беларускія падраздзяленні ракетных войскаў Узброеных Сіл прыступілі да выканання вучэбна-баявых задач.

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, яны трэніруюцца кіраваць ракетнымі ўдарамі. У гэтым кантрольным занятку ўдзельнічае падраздзяленне, аснашчанае аператыўна-тактычным ракетным комплексам "Іскандэр-М".

Падчас заняткаў вайскоўцы адпрацуюць пытанні падрыхтоўкі і вядзення баявых дзеянняў ракетных войскаў, а таксама выкананне вучэбна-баявых задач па падрыхтоўцы і нанясенні ракетных удараў як у звычайным, так і спецыяльным рыштунку.

Пра тое, што Расія перадала Беларусі ракетны комплекс "Іскандэр-М", на пачатку красавіка паведаміў мініст абароны Расіі Сяргей Шайгу. Гэты комплекм здольны несці ядзерны зарад. На працягу красавіка беларускія вайскоўцы праходзілі навучанне на "Іскандэрах" у Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі