"Віцебск" спыніў у чэмпіянаце Беларусі мінскае "Дынама"

Футбол у Віцебску

Футбол у Віцебску / t.me/fc_dinamominsk/

"Віцебск" спыніў у вышэйшай лізе футбольнага чэмпіянату Беларусі мінскае "Дынама" — 1:0. Чэмпіён краіны першы раз прайграў, і адбылося гэта аж у верасні.

У іншым сённяшнім матчы 22-га тура "Тарпеда-БелАЗ" і "Віцебск" згулялі ўнічыю 2:2.

У суботу "Шахцёр" прыме "Нёман", а "Гомель" — "Нафтан". У нядзелю згуляюць "Іслач" і БАТЭ, "Дняпро" і "Смаргонь", брэсцкае "Дынама" і "Арсенал".

У "Нёмана" 43 ачкі (пасля 20 матчаў), у "Тарпеда-БелАЗ" таксама 43 (21), у мінскага "Дынама" засталося 41 ачко (18), брэсцкае "Дынама" мае 38 (21).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі