“Віцебск” зноў выйшаў на 2-е месца ў чэмпіянаце Беларусі па футболе
“Віцебск” зноў выйшаў на 2-е месца ў чэмпіянаце Беларусі па футболе. 27 кастрычніка ў матчы 26 тура ён гуляў на выездзе са сталічным “Тарпеда” і мінімальна перамог – 1:0. Адзіны пераможны гол забіў паўабаронца віцеблянаў Антон Мацвеенка.
Цяпер “Віцебск” мае 53 ачкі і адстае ад лідара, барысаўскага БАТЭ, на 7 ачкоў. А ў салігорскага “Шахцёра”, які стаіць на 3-м месцы, пакуль 51 ачко.
Нагадаем, што ў пятніцу ў першых матчах 26 тура “Дняпро” перамог “Слуцк” — 2:0, а “Іслач” саступіла “Мінску” — 0:3.
Сёння таксама пройдуць наступныя матчы: “Гарадзея” — “Смалявічы”, “Нёман” — “Прамень”.
Скончыцца 26 тур у нядзелю матчамі “Тарпеда-БелАЗ” — “Шахцёр”, “Дынама” (Мінск) — “Дынама” (Брэст), “Гомель” — БАТЭ.