Віктар Бабарыка: спадзяюся, што вы ўсе не ўпадаеце ў адчай
Палітвязень Віктар Бабарыка даслаў з калоніі ў Наваполацку слухачцы Еўрарадыё беларускамоўны ліст.
"Страціць надзею і веру можна толькі тады, калі ты страціш самога сябе, — піша ён. — Аднак спадзяюся, што вы ўсе працягваеце рухацца наперад і не ўпадаеце ў адчай".
Летам мінулага года экс-банкір і апазіцыйны палітык быў асуджаны на 14 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Ён прызнаны праваабарончай супольнасцю палітвязнем.
Раней Бабарыка пісаў, што жыве ў калоніі "як у стужцы "Дзень сурка". "Толькі герой гэтага кіно меў магчымасць развівацца, а ў гэтым месцы з інтэллектуальным развіццём вядзецца барацьба", — дадаў ён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.