У калоніі Віктар Бабарыка прышчапіўся "Спутником"

У калоніі Віктар Бабарыка прышчапіўся "Спутником"

Віктар Бабарыка ў калоніі прышчапіўся ад COVID-19 расійскай вакцынай. Пра гэта ён паведаміў у адным з лістоў.

"Наконт прышчэпкі супраць COVID-19, так я быў вымушаны яе зрабіць, бо пужалі адмовай ад сустрэчы з роднымі. Таму атрымаў "Спутник V" і ўсё ж выжыў", — цытуе ліст яго прэс-служба

Палітвязень расказаў, што свой дзень нараджэння ён у наваполацкай калоніі адсвяткаваў на самоце: "Што датычыць майго дня народзінаў, то ўсё было ціха і спакойна. Вы павінны чуць, што ў гэтым месцы ўсім людзям забараняецца камунікаваць са мной. Таму нічога не было і нічога смачнага не еў".

Дзень нараджэння Бабарыкі быў 9 лістапада.

Таксама вязень піша, што становішча ў калоніі ў яго не змянілася. "Адносна працы, то ўсё па-старому. Нічога не змянілася, і жыву як у стужцы «Дзень сурка». Толькі герой гэтага кіно меў магчымасць развівацца, а ў гэтым месцы з інтэллектуальным развіццём вядзецца барацьба", — дадае Бабарыка.

Экс-прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду асуджаны на 14 гадоў калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі