Пачынаецца чарговы суд над Эдуардам Бабарыкам

Эдуард Бабарыка

Эдуард Бабарыка / БЕЛТА

У Бабруйску сёння пройдзе судовае паседжанне па справе Эдуарда Бабарыкі. Гэтым разам палітзняволенага абвінавачваюць у "злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі". Эдуарду пагражаюць дадатковыя 2 гады пазбаўлення волі, паведамляюць праваабаронцы.

Эдуард Бабарыка быў кіраўніком перадвыбарчага штаба свайго бацькі экс-банкіра Віктара Бабарыкі на выбарах 2020 года. Іх затрымалі 18 чэрвеня, калі яны ішлі ў ЦВК здаваць падпісныя лісты. Суд над Эдуардам адбыўся толькі ў ліпені 2023 года — яго асудзілі на 8 гадоў пазбаўлення волі. Пры гэтым у тэрмін не залічылі час утрымання ў СІЗА КДБ паводле першапачатковага абвінавачання, а гэта паўтара года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі