Візіт Лукашэнкі ў Расію завершаны
Працоўны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Расію завяршыўся, перадае БЕЛТА. Кіраўнік Беларусі павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з 70-годдзем, а таксама правёў перамовы з кіраўніком Расіі. Сустрэца з Уладзімірам Пуціным доўжылася больш за пяць гадзін.
Падчас сустрэчы Пуцін адзначыў зніжэнне беларускага расійскага тавараабароту. Па яго словах, невялікае зніжэнне было летась, а сёлета ў першым паўгоддзі яно склала каля 8 адсоткаў.
На святкаванні юбілею кіраўніка РПЦ Лукашэнка выступіў з прамовай, у якой падкрэсліў ролю патрыярха Кірыла ва ўмацаванні духоўнага адзінства Беларусі і Расіі. Ён падарыў патрыярху слуцкі пояс і карціну, на якой намаляваны Свята-Мікольскі гарнізонны сабор у Брэсце.