Восем авечак з Літвы ўцяклі праз мяжу ў Беларусь (відэа)

Восем авечак з Літвы ўцяклі праз мяжу ў Беларусь (відэа)

Незвычайныя парушальнікі мяжы перайшлі з Літвы ў Беларусь 10 лістапада. Як піша ru.delfi.lt, на відэакамеры літоўскіх памежнікаў трапіў момант, як мяжу каля вёскі Зелянкай пераходзяць восем авечак. 

Раней памежнікі не раз фіксавалі, як праз мяжу ідуць дзікія жывёлы, але свойскія парушальнікі мяжы трапілі ці не ўпершыню. Па абодва бакі мяжы ў гэтым раёне расце лес. 

Літоўскія памежнікі паведамілі пра інцыдэнт беларускім калегам і пачалі шукаць ўладальніка жывёлаў. Выявілася, што гэта пажылая жыхарка Швянчэнскага раёна. Жанчына распавяла, што здароўе не дазваляе ёй пасвіць жывёлаў, таму яна выпусціла авечак на волю. 

Адказу ад беларускіх памежнікаў літоўцы пакуль не атрымалі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі