Вячорка: выхад з турмы Хершэ — вынік санкцыяў і швейцарскай дыпламатыі

Вячорка: выхад з турмы Хершэ — вынік санкцыяў і швейцарскай дыпламатыі

Франак Вячорка, дарадца Святланы Ціханоўскай, пракаментаваў выхад на волю беларускай палітзняволенай Наталлі Хершэ: "Нязломная. Адмовілася пісаць прашэнні [аб памілаванні], галадавала, не хацела браць удзел у гульнях па гандлі палітвязнямі".

"Яе выхад з турмы — гэта не вынік заігрыванняў з Лукашэнкам, а ў першую чаргу, гэта вынік дэманстрацыі сілы, ціску, — лічыць ён. — Вынік санкцыяў. Ужо ў другую чаргу — гэта вынік швейцарскай дыпламатыі, часам непаслядоўнай, але якая яшчэ дапаможа нам у вызваленні іншых [палітвязняў]".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі