Вярхоўны суд ліквідаваў Беларускую асацыяцыю журналістаў

Офіс Беларускай асацыяцыі журналістаў у Мінску / Еўрарадыё
Офіс Беларускай асацыяцыі журналістаў у Мінску / Еўрарадыё

Вярхоўны суд задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ), паведамляе прэс-служба арганізацыі. У рашэнні Вярхоўнага суда сказана, што довады прадстаўнікоў БАЖ прызнаныя тымі, што не маюць важнасці, а прадстаўнік адказчыка "няправільна разумее закон".

Дата суда пераносілася ў сувязі з тым, што БАЖ спрабавала абскардзіць папярэджанне Міністэрства, якое стала фармальнай прычынай для закрыцця.

Нагадаем, пасля папярэджання Мінюста ў офіс асацыяцыі ўварваліся сілавікі, правялі ператрус і апячаталі памяшканне. У кароткія тэрміны Мінюст апублікаваў у сябе ў сацсетках паведамленне аб тым, што накіраваў у Вярхоўны суд паведамленне аб ліквідацыі журналісцкай асацыяцыі. Пры гэтым офіс БАЖ па-ранейшаму заставаўся зачыненым пасля ператрусу. Супрацоўнікі арганізацыі не мелі доступу да дакументаў.

БАЖ пачаў працу ўвосень 1995 года. На дадзены момант у складзе арганізацыі знаходзіцца больш за 1300 прадстаўнікоў медыясферы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі