Выбарчая камісія выправіла тэхнічную памылку і пераразмеркавала адзін мандат КР

У выбарах у Каардынацыйную раду паўдзельнічала менш за 7 тысяч чалавек

У выбарах у Каардынацыйную раду паўдзельнічала менш за 7 тысяч чалавек / DW

Выбарчая камісія актуалізавала даныя пра колькасць мандатаў у розных спісаў на выбарах у Каардынацыйную раду. Высветлілася, што праз тэхнічную памылку “Наша справа” атрымала на адзін мандат больш. Цяпер яго перадалі “Моладзеваму наступу”.

Атрымліваецца, што ў “Нашай справы” будзе не 7, а 6 дэлегатаў, у “Моладзевага наступа” — не 7, а 8. Замест Лізаветы Жучковай (“НС”) у КР трапляе Аляксандр Аўтушка-Сікорскі (“МН”).

У выбарах у Каардынацыйную раду паўдзельнічала менш за 7 тысяч чалавек. Спіс Паўла Латушкі і руху "За Свабоду" атрымаў самую вялікую падтрымку — 35,07%. У новым складзе КР ён атрымлівае 28 мандатаў. На другім месцы апынуўся блок Пракоп'ева-Ягорава — 13 мандатаў. Каманды "Еўрапейскага выбару" і "Незалежных беларусаў" — па 8 (як цяпер і ў "Моладзевага наступу"). "Воля" — 6 мандатаў, "Хопіць баяцца" — 3.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі