Выкрылі махлярскую схему экспарту прадуктаў у Расію — страты да $1,5 млн

Выкрылі махлярскую схему экспарту прадуктаў у Расію — страты да $1,5 млн

Праваахоўныя органы Беларусі маюць намер распачаць крымінальную справу аб махлярскіх схемах экспарту малочнай прадукцыі ў Расію. Пра гэта паведаміў генпракурор Аляксандр Канюк журналістам у Маскве перад нарадай у беларускай амбасадзе. На нараду сабраліся кіраўнікі суб’ектаў тавараправоднай сеткі беларускіх прадпрыемстваў, каб вырашыць пытанні з пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасцю, перадае БЕЛТА.

Генпракурор паведаміў, што выяўленая сітуацыя, калі беларускае прадпрыемства накіроўвала малочную прадукцыю ў Расію на адрас махлярскай структуры. Паводле Александра Канюка, вынікам пракурорскай праверкі “амаль на 100% з’явіцца пачатак крымінальных справаў з гэтай нагоды”.

Пазней на самой нарадзе Канюк удакладніў, што гаворка ідзе пра малочны завод, які паставіў сваю прадукцыю ў Санкт-Пецярбург на адрас структуры, якую раней прызналі банкрутам. Атрыманая шкода ацэньваецца ў 500 тысяч долараў.

Таксама высветлілася, што ў схему з пастаўкамі той самай махлярскай структуры былі ўцягнутыя і некаторыя іншыя беларускія вытворцы мясной і малочнай прадукцыі. Агульная сума шкоды дасягае 1,5 мільёна долараў.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі