Выратавальная аперацыя на “Норман Атланцік” будзе працягвацца ўсю ноч

Нягледзячы на наступленне цемры, выратавальная аперацыя ў Іанічным моры, дзе церпіць бедства паром Норман Атланцік”, не спыніцца і будзе працягвацца ўсю ноч, паведамляе РИА Новости са спасылкай на міністэрства гандлёвага флоту Грэцыі.

Пажар на пароме пачаўся раннім ранкам у нядзелю. Судна знаходзілася прыкладна ў 22 мілях ад італьянскага берагу і ў 44 ад грэчаскай выспы Корфу.

“Паветраная аперацыя таксама будзе працягвацца ўсю ноч, калі спатрэбіцца”, — паведаміла міністэрства.

Паводле апошніх звестак, выратавана ўжо 158 чалавек з 478 пасажыраў і сябраў экіпажу. Людзей перасадзілі на судны і караблі, якія падышлі да месца здарэння. Пры дапамозе верталётаў эвакуявалі 12 чалавек, у тым ліку дзвюх грамадзянак Украіны.

Выратавальная аперацыя адбываецца ў надзвычай складаных умовах — моц ветру дасягае 6-7 балаў па шкале Бофарта.

Фота: SKAI TV

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі