Выйшаў апошні папяровы нумар газеты “Наша слова”
29 снежня выйшаў апошні нумар газеты “Наша слова”, піша bajby.org. Нядаўна Вярхоўны суд ліквідаваў заснавальніка газеты — Таварыства беларускай мовы. Гэтым і тлумачыцца спыненне выхаду газеты.
Па словах галоўнага рэдактара выдання Станіслава Судніка, з 5 студзеня 2022 года пачне выходзіць электронная газета "Наша слова.pdf". Гэта будзе не электронная версія "Нашага слова", а іншая, новая газета. Яна будзе ў фармаце А4 на 16 старонках.
Акрамя таго галоўны рэдактар падкрэсліў, што актывізаваўся тэлеграм-канал "Наша слова".
"Не падаем духам, беларусы. Не спыняемся ні на хвіліну. Гэта нашая зямля, гэта нашая краіна, гэта нашая мова. Мы і толькі мы ў адказе за іхнюю будучыню", — піша Суднік.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.