На "Еўрабачанні" сясцёр Талмачовых з Расіі сустрэлі свістам (відэа)

У Капенгагене завяршыўся першы паўфінал міжнароднага песеннага конкурсу "Еўрабачанне-2014". 10-ка фіналістаў выглядае наступным чынам:


1. Сяргей Чатковіч (Чарнагорыя)


2. Андраш Калаі (Венгрыя)


3. Сёстры Талмачовы (Расія)


4. АрамМР3 (Арменія)


5. Дыляра Казімава (Азербайджан)


6. Валянціна Манета (Сан-Марына)


7. Марыя Ярэмчук (Украіна)


8. Сана Нільсэн (Швецыя)


9.  Дуэт "The Common Linnets" (Нідэрланды)


10. Гурт "Pollaponk" (Ісландыя)


У першым паўфінале ўзялі ўдзел артысты з 16 краін. Адкрывала свята пераможца мінулагодняга конкурсу датчанка Эмілі дэ Форэст. Падчас галасавання гледачоў перад публікай паўстаў неверагодны акрабатычны перфоманс "Гадкае качаня" па знакамітай казцы Г.Х. Андэрсана.

У момант аб'яўлення фіналістаў публіка негатыўна ўспрыняла патрапленне ў фінал прадстаўніц Расіі. Замест апладысментаў чуліся свісты і незадаволеныя воклічы.


Другі паўфінал "Еўрабачання-2014" пройдзе 8 траўня. Прадстаўнік Беларусі Тэа выйдзе на сцэну капенгагенскай канцэртнай залы B&W пад нумарам 10.


Фінал конкурсу адбудзецца 10 траўня. Да 20 фіналістаў, якія вызначаюцца шляхам галасавання гледачоў, далучацца прадстаўнікі "Вялікай пяцёркі": Германіі, Велікабрытаніі, Італіі, Францыі, Іспаніі, а таксама Даніі.

Фота: www.eurovision.tv
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі