Вызначыліся ўсе паўфіналісты Кубка Беларусі па футболе

Вызначыліся ўсе паўфіналісты Кубка Беларусі па футболе

6 красавіка прайшлі апошнія чвэрцьфінальныя матчы футбольнага Кубка Беларусі. Па іх выніках паўфіналістамі сталі БАТЭ, "Нафтан", "Мінск" і "Тарпеда-БелАЗ".

Мінскае "Дынама" па суме дзвюх сустрэч прайграла жодзінскаму "Тарпеда-БелАЗ". Сённяшняя сустрэча завяршылася перамогай жодзінскага клуба з лікам 2:0. У першай матчы перамаглі дынамаўцы — 1:0.

Салігорскі "Шахцёр" згуляў унічыю з "Мінскам" — 0:0. Першая гульня скончылася перамогай "Мінска" (2:0). І па выніку дзвюх сустрэч "гараджане" выйшлі ў паўфінал турніру.

Як паведамлялася раней, БАТЭ перамог у дзвюх гульнях "Слуцк" (2:0, 1:0). А наваполацкі "Нафтан" 6 красавіка перамог бабруйскую "Белшыну" (3:1). Першы матч скончыўся ўнічыю — 1:1.

Лёсаванне паўфінальных пар пройдзе ў чацвер, 7 красавіка.

Першыя паўфінальныя матчы пройдуць у 20 красавіка, паўторныя — 4 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі