Як беларускае ТБ асвятляе пратэсты ў Еўропе, а як — у Расіі

Паводзіны расійскіх сілавікоў на БТ лічаць "мяккім", а вось еўрапейскіх — не/ Медиазона
Паводзіны расійскіх сілавікоў на БТ лічаць "мяккім", а вось еўрапейскіх — не/ Медиазона

Дзяржаўныя СМІ Беларусі апошнія месяцы ўпарта паўтаралі пра празмерную агрэсію з боку сілавікоў на пратэстах у Еўропе і ЗША. Такім чынам яны спрабавалі пераканаць аўдыторыю ў тым, што беларускія сілавікі дастаткова "мяккі".

Цікавая сітуацыя ў парадку беларускіх дзяржсмі адбылася на фоне пратэстаў у Расіі. Пры адначасовым асвятленні іх і пратэстаў у іншых краінах акцэнты расстаўляюцца зусім па-рознаму.

Напрыклад, БТ сёння, распавядаючы аб пратэстах у Расеі, кажа выключна аб "правакацыі" з боку пратэстоўцаў, але не пра тое, як паліцыя цягнула людзей па зямлі, зьбівала дубінкамі або ўжывалі электрашокеры.

Как белорусское ТВ освещает протесты в Европе, а как — в России

А вось пра пратэсты ў Варшаве па БТ кажуць зусім інакш:

"Гэтай ноччу паліцыя дзейнічала максімальна жорстка па адносінах да пратэстоўцаў. Дубінкі і слёзатачывы газ ўжываліся без разбору"

Как белорусское ТВ освещает протесты в Европе, а как — в России

Падобная сітуацыя — і на АНТ: пра еўрапейскія пратэсты кажуць у кантэксце жорсткасці сілавікоў, а пра расійскія зусім інакш. Па версіі АНТ, у Расіі сілавікі толькі папярэджваюць беспарадкі і затрымліваюць правакатараў, а ў цэлым усё нібыта мірна.

Как белорусское ТВ освещает протесты в Европе, а как — в России

Дарэчы, нават нягледзячы на тое, што які прыязджаў восенню ў Мінск "дэсант" тэлеканала RT ўжо з'ехаў, шмат у чым дзяржСМІ працягваюць выкарыстоўваць расійскія рэсурсы. У сваіх тэлеграм-каналах яны рэпосцяць расейскія дзяржаўныя выданні, на ТБ запрашаюць "правільных" экспэртаў — у тым ліку тых, хто раней крытыкаваў Беларусь, але цяпер заняў "правільную" пазіцыю. У цэлым жа на дзяржТБ "пераехалі" многія спікеры "Першага канала", ВГТРК і іншых расійскіх медыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі