Як Гётэ-інстытут адзначыў сваё 25-годдзе ў Беларусі: фота

Як Гётэ-інстытут адзначыў сваё 25-годдзе ў Беларусі: фота

19 кастрычніка Гётэ-інстытут зладзіў Дзень і ноч адкрытых дзвярэй з нагоды свайго 25-гадовага існавання ў Беларусі. Патрапіць ва ўстанову можна было цягам 25-ці гадзін запар. Начныя наведвальнікі маглі нават пераночыць у спальным мяшку ў будынку на Харужай, а на раніцу з'есці "сацыяльны" сняданак — гэта калі кожны нясе з сабой да агульнага стала нейкі пачастунак. 

Праграма івента была насычанай і карыснай як для дзяцей, так і для дарослых. Дзеці маглі будаваць картонны горад разам са Школай архітэктурнага мыслення, спрычыніцца да мікрапрацэсаў праграмавання "Calliope Mini", патанчыць у дэнсіоке, зрабіць цацку са шкарпэкі і, канечне, паразмаўляць па-нямецку.

Як Гётэ-інстытут адзначыў сваё 25-годдзе ў Беларусі: фота
Як Гётэ-інстытут адзначыў сваё 25-годдзе ў Беларусі: фота
Як Гётэ-інстытут адзначыў сваё 25-годдзе ў Беларусі: фота

Дарослыя мелі магчымасць, напрыклад, пагрузіцца ў свет князёў Вітгенштэйнаў, якім на беларускіх землях належала больш за 180 маёнткаў і 400 населеных пунктаў. Даведацца пра нямецкія біяэнергетычныя вёскі і як гэты досвед спрабуюць рэалізаваць у Беларусі. Пагуляць разам з Human Constanta ў гульню "Выспа" і парармаўляць пра нормы права. Навучыцца разнявольвацца і настройвацца на пазітыў на акторскім трэнінгу з Янай Русакевіч, запісацца на курсы нямецкай мовы, паслухаць пра тонкасці працы перакладчыкам ад Сяргея Паўлавіцкага альбо крывавыя казкі братоў Грым у адмысловай камеры жахаў, зрабіць сэлфі з дырэктарам Гётэ-інстытуту ў беларусі Якабам Рачакам ці растварыцца ў танцах падчас Silent disko з Pogodina & Scarlett.

Як Гётэ-інстытут адзначыў сваё 25-годдзе ў Беларусі: фота
Як Гётэ-інстытут адзначыў сваё 25-годдзе ў Беларусі: фота
Як Гётэ-інстытут адзначыў сваё 25-годдзе ў Беларусі: фота
Як Гётэ-інстытут адзначыў сваё 25-годдзе ў Беларусі: фота
Як Гётэ-інстытут адзначыў сваё 25-годдзе ў Беларусі: фота
Як Гётэ-інстытут адзначыў сваё 25-годдзе ў Беларусі: фота
Як Гётэ-інстытут адзначыў сваё 25-годдзе ў Беларусі: фота
Як Гётэ-інстытут адзначыў сваё 25-годдзе ў Беларусі: фота

Дарэчы, цягам дня ў бібліятэцы стаялі кросны, на якіх онлайн гасцямі інстытута ствараўся  дыванок. Увечары яго пасцялілі на падлогу ў памяць пра гэты дзень.

Філіял інстытута імя Гётэ з'явіўся ў Мінску ў 1994 годзе — праз 43 гады пасля свайго ўзнікнення. Яго мэта — навучанне нямецкай мове, трансляцыя актуальнай карцінкі Германіі і культурніцкі абмен. 

Як Гётэ-інстытут адзначыў сваё 25-годдзе ў Беларусі: фота
Як Гётэ-інстытут адзначыў сваё 25-годдзе ў Беларусі: фота

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі