Ярмошына заявіла, што яе аблічча "у значнай ступені дэманізаванае"
Лідзія Ярмошына заявіла, што яе аблічча "у значнай ступені дэманізаванае". У інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" старшыня Цэнтрвыбаркама кажа, што, "як і многія адказныя жанчыны савецкага пакалення", яна прывыкла "усё цягнуць на сабе". Бо лічыць, што "астатнім будзе цяжка і яны не справяцца". Па словах Ярмошынай, з-за гэтага ствараецца ілюзія, што і ўсе рашэнні таксама прымае яна, а нейкія ініцыятывы "дэспатычна не дапускае на грамадскае абмеркаванне".
Лідзіі Ярмошынай 63 гады. На пасадзе старшыні ЦВК яна працуе з 1996 года. Ярмошына не выключала, што пасля парламенцкіх выбараў 2016 года яна пойдзе на пенсію, аднак Аляксандр Лукашэнка прапанаваў ёй узначальваць Цэнтрвыбаркам і надалей.
"Па-першае, я лічу, што любому чалавеку прыемна, калі яго цэняць і лічаць у пэўным плане незаменным. Па-другое, я яшчэ, напэўна, занадта маладая душой, каб сядзець на пенсіі і вязаць шкарпэткі", — гаворыць старшыня ЦВК.