У Беларусі прызначаны новы кіраўнік Цэнтрвыбаркама

Новым кіраўніком ЦВК стаў Ігар Карпенка​
Новым кіраўніком ЦВК стаў Ігар Карпенка​

Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Цэнтральнай выбарчай камісіі. Лідзію Ярмошыну, якая займала гэтую пасаду з 1996 года, змяніў Ігар Карпенка, паведамляе БЕЛТА. Апошнія 5 гадоў Карпенка працаваў міністрам адукацыі.

Акрамя таго, Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў рэгіёнаў: віцэ-прэм'ер Аляксандр Субоцін стаў старшынёй Віцебскага аблвыканкама, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка — Магілёўскага аблвыканкама.

Лідзія Ярмошына ўзначаліла ЦВК напярэдадні рэферэндуму 1996 года. Яна змяніла на гэтай пасадзе Віктара Ганчара, які заявіў, што пры такой колькасці парушэнняў не зможа прызнаць вынікі галасавання. Усе выбарчыя кампаніі, якія праводзіў ЦВК за часамі Ярмошынай, выклікалі мноства нараканняў з боку назіральнікаў і міжнароднай супольнасці. Яна неаднаразова ўключалася ў санкцыйныя спісы.

Новы кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка не мае юрыдычнай адукацыі. Ён скончыў Мінскі педінстытут па спецыяльнасці "настаўнік гісторыі, грамадазнаўства і англійскай мовы", а таксама пазней Акадэмію прэзідэнта па спецыяльнасці "міжнародныя адносіны". У 2011 годзе таксама трапіў пад санкцыі ЕС. Камуніст па перакананнях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі