Яшчэ адзін мабільны распрацоўшчык закрывае бізнес у Беларусі

Яшчэ ў 2021-м кампанія ўвяла мараторый на найманне супрацоўнікаў у РБ

Яшчэ ў 2021-м кампанія ўвяла мараторый на найманне супрацоўнікаў у РБ / devby.io

Яшчэ адзін мабільны распрацоўшчык закрывае бізнес у Беларусі. Кампанія мабільных гульняў Belka Games ліквідуе юрыдычную асобу ў Мінску. Рашэнне было прынятае ўласнікам у 2023 годзе, паведамляе devby.io.

Belka Games з’яўляецца адным з найбуйнейшых мабільных распрацоўшчыкаў з беларускімі каранямі. Яе кіраўнік Дзмітрый Хусаінаў трапляў у рэйтынг ej.by найбольш паспяховых і ўплывовых прадпрымальнікаў Беларусі. Вядома, што ў 2021-м ён разам з жонкай атрымаў грамадзянства Чарнагорыі.

На пачатку 2022-га ў кампаніі працавала больш за 400 чалавек у шасці офісах (у тым ліку і ў Мінску). Пасля пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны Belka Games заявіла аб паступовым сыходзе з РФ і рэлакацыі амаль усёй расійскай каманды ў іншыя краіны.

Офіс у Беларусі працягваў працаваць. Але кампанія ўвяла мараторый на найманне супрацоўнікаў у РБ. Ахвотным пераехаць давалі магчымасць уладкавацца ў Польшчы, Літве і Чарнагорыі. Цяпер офісы Belka Games працуюць у шасці краінах — у Літве, Польшчы, Украіне, Грузіі, Чарнагорыі і на Кіпры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі