Юніёрскую зборную Беларусі па футболе ўзначаліў Уладзімір Карыцька
Галоўным трэнерам юніёрскай зборнай Беларусі (U-19) стаў беларускі футбаліст Уладзімір Карыцька, інфармуе прэс-служба асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".
На гэтай пасадзе ён змяніў Алега Дулуба, які нядаўна стаў галоўным трэнерам казахстанскага "Атырау".
Дагэтуль Уладзімір Карыцька узначальваў моладзевую каманду маскоўскага "Дынама".
"У які футбол будзе гуляць каманда? У рацыянальны. Сёння ў свеце няма толькі атакавальнай або толькі абарончай гульні. Поспеху дамагаюцца тыя, каманды, што знаходзяць баланс і вытрымліваюць яго на дыстанцыі. Спадзяюся, хлопцы прымуць гэтую ўстаноўку, і мы хутка знойдзем агульную мову", — распавёў пра свае планы новы галоўны трэнер.