З 7 лістапада ў нацыянальны аэрапорт “Мінск” пачнуць хадзіць цягнікі

Ад канцавога пункту непасрэдна ў аэрапорт пасажыраў будзе падвозіць аўтобус. Агульны час падарожжа з улікам перасадкі зойме каля 70 хвілін: 55-56 хвілін на цягніку, 4-5 хвілінаў — на аўтобусе.

Кошт паездкі складзе 25 тысяч рублёў у адзін бок з улікам праезду на аўтобусе. Набыць квіткі можна будзе ва ўсіх пунктах афармлення праязных дакументаў Беларускай чыгункі, у тым ліку праз плацёжна-даведачныя тэрміналы ў білетных касіраў і праз тэрміналы самаабслугоўвання, усталяваныя ў аэрапорце.

У трохвагонным дызель-цягніку ад польскай кампаніі PESA Bydgoszcz прадугледжаныя 143 месцы для сядзення. Гэта камфартабельныя вагоны з мяккімі крэсламі, з кандыцыянерамі, прыбіральнямі і электраразеткамі. У цягніку прадугледжаная зона для пасажыраў з абмежаванымі магчымасцямі, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Беларускай чыгункі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі