З Беларусі сышоў буйны нямецкі інвестар Carl Zeiss
Сышоў яшчэ адзін буйны інвестар
З Беларусі сышоў буйны нямецкі інвестар і адзін з сусветных лідараў у вытворчасці оптыкі Carl Zeiss, піша planbmedia.io. Такое рашэнне было прынятае пасля таго, як летам пад санкцыі ЕС трапіў яго шматгадовы партнёр — "БелОМА". Для таго, каб выйсці з сумеснага нямецка-беларускага прадпрыемства "Цэйс-БелОМА", кіраўніцтву Carl Zeiss спатрэбілася на разважанні некалькі тыдняў.
Выданне падкрэслівае, што Carl Zeiss — знакавы інвестар, які знайшоў у РБ месца для свайго бізнесу каля 30 гадоў таму.
Летам стала вядома, што "Цэйс-БелОМА" ператвараюць з вытворцы медыцынскіх прыбораў у вытворцу прыцэлаў для стралковай зброі і бронетэхнікі для расійскага войска.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.