З Беларусі выехаў музыка і паэт Мікіта Найдзёнаў, асуджаны на "хатнюю хімію"

Мікіта Найдзёнаў у Варшаве

Мікіта Найдзёнаў у Варшаве / instagram.com

З Беларусі выехаў музыка і паэт Мікіта Найдзёнаў, асуджаны на "хатнюю хімію". Ён напісаў у Instagram, што цяпер жыве ў Польшчы.

"Столькі ўсяго здарылася за мной за апошнія паўгады! — іранічна піша Найдзёнаў. — Такая фактура, хоць у стэндап, хоць на новы зборнік". 

Мікіта Найдзёнаў — былы фронтмен гурту Hurma. Ён напісаў шмат песень для розных артыстаў, а таксама перакладаў тэксты сусветных хітоў на беларускую мову. У 2015 годзе стаў лаўрэатам прэміі "Залаты апостраф" у намінацыі "Дэбют" за найлепшую публікацыю вершаў у часопісе "Дзеяслоў". Сілавікі затрымалі Найдзёнава ў сакавіку сёлета за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту 2020-га і абвінавацілі па артыкуле "актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". У ліпені яго асудзілі на тры гады "хатняй хіміі" і вызвалілі. Беларускія праваабаронцы яшчэ ў траўні прызналі Мікіту Найдзёнава палітвязнем. А МУС РБ палічыў яго "экстрэмістам" і ўключыў у свой сумнавядомы спіс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі