Палітвязнямі прызналі Мікіту Найдзёнава і яшчэ 27 чалавек
Мікіта Найдзёнаў / facebook.com/mikita.naydzenau
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 28 чалавек.
У спіс палітвязняў дадаліся музыка і шоўмэн Мікіта Найдзёнаў, Анастасія Дулгеру, Дзмітрый Міцкевіч, Алена Міцкевіч, Уладзіслаў Дуброўскі, Ігар Буднік, Сяргей Дзешчыц, Дзяніс Нядбайнік, Ігар Сабалеўскі, Святлана Сабалеўская, Паліна Пачапская, Вольга Колас, Паліна Савіч, Марыя Некрашэвіч, Таццяна Некрашэвіч, Злата Філіпенка, Ганна Гузава, Ірына Савіч, Святлана Касінская, Мар'яна Хадасевіч, Валерыя Баяровіч, Дзмітрый Баяровіч, Віталь Прынеслік, Уладзіслаў Адамушка, Вольга Мацкевіч, Юрый Брэйва, Таццяна Радчанка, Аляксандр Захожы.
Большасць з іх трапілі за краты за ўдзел у акцыях пратэсту. Ім інкрымінавалі ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак").
На сёння ў Беларусі лічыцца 1525 палітвязняў. Колькасць людзей, пакараных па палітычных матывах, значна большая.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.