Музыку і паэта Мікіту Найдзёнава трымаюць у СІЗА Жодзіна
Мікіта Найдзёнаў / facebook.com/mikita.naydzenau
Музыка і паэт Мікіта Найдзёнаў мінімум месяц знаходзіцца ў СІЗА Жодзіна, паведамляюць праваабаронцы. Паводле папярэдніх звестак, яму інкрымінуюць "народны" арт. 342 КК (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) — за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах.
Найдзёнаў — былы фронтмен гурту Hurma. Ён напісаў шмат песень для розных артыстаў, а таксама перакладаў тэксты сусветных хітоў на беларускую мову. У 2015 годзе стаў лаўрэатам прэміі "Залаты апостраф" у намінацыі "Дэбют" за найлепшую публікацыю вершаў у часопісе "Дзеяслоў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.